Дрэва Сусьвету - ёсьць такая вялікая і непадўладная думка, якая расьце ў лесе, якую палівае дожджык і грэе сонейка, а час ад часу яно сустракае буры й віхуры.
Так тая думка расьце й квітнее, і праходзіць шлях ад Нябыта зімой – Адраджэньня ў вясну – да Росквіту і Быту летам – да Забыцьця ў восень…
Але ж круціцца-круціцца тая думка – як і колцы ў дрэве ад года ў год.
І чымься дрэва таўсьцее – тым яно й разумнее…
Дрэва Сусьвету кіруе ўсім Сусьветам – ягоным шляхам і рухам.
Праз кожнае дрэва, праз кожную душу можна трапіць да Дрэва Сусьвету – і толькі ў лесе можна пачуць, як яно гамоніць, як яно дыхае, як яно кажа цябе пра Йснасьць свайго Быта й Нябыта!!!



Leave a comment
Канал каментарыеў для гэтага артыкула