Дрэва Сусьвету йснуе й развіваецца незалежна ад волі аднаго чалавека, але воля чалавека можа больш дасканала ўпарадкаваць гэтае развіцьцё.

Таму галоўнай мэтай – з’яўляецца назапашваньне традыцый-каштоўнасьцяў  і паказ асаблівасьцяў аднаго кутку нашай зямлі.

Асноўныя накірункі:

  • Краязнаўства (міжрэчча Стаўры й Гаўры, Нярэі й Няпра);
  • Этнаґрафія (міжрэчча Стаўры й Гаўры, Нярэі й Няпра);
  • Вывучэньне традыцыйных рамёстваў і промыслаў (Бортніцтва, Чаўнадаўбеньне, Кавальства, Дойлідства, Будаўніцтва, Бандарства, Ганчарства, Ткацтва і інш.) ў кантэксьце міжрэчча Стаўры й Гаўры; Нярэі й Няпра;
  • Вывучэньне вуснай народнай творчасьці (казкі, прыказкі, загадкі, выслоўі, байкі, паданьні і інш.) – міжрэчча Стаўры й Гаўры, Нярэі й Няпра;
  • Вывучэньне прасторы міжрэчча “Свой-чужы” (у дачыненьні месцаў і межаў);
  • Публіцыстыка (толькі тэмы тоесныя агульнай тэматыцы);
  • Разважаньні, седзячы ля Дрэва Сусьвету (разважаньні, гіпотэзы, думкі і інш.).

Гэта ня ёсьць межы – бо гэтыя накірункі могуць дадавацца, ці больш пашырацца.

Стаўры і Гаўры