Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.

Печыва - Жаўраначкі

Печыва - Жаўраначкі

Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу. На гэты час выпадае самы працяглы Вялікі пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога, селянін не толькі не забіваў у пост ніякай скаціны, але не гатаваў малочных і мясных страў.

Сьвяточныя стравы

Сьвяточныя стравы

Бабулі

Бабулі

Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (па старому стылю) . У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Гульні

Гульні

gukannie_vjasny_6Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Збор старызны

Збор старызны

Сьпевы песень-гуканьняў

Сьпевы песень-гуканьняў

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы – прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Жаўраночкі

Жаўраночкі

Пусканьне птушачак

Пусканьне птушачак

Жавароначкі, прыляціце – у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце – у-у-у-у!
А зімачку забярыце – у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела – у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела – у-у-у-у!

Стравы і птушкі

Стравы і птушкі

Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.

Жаўраночкі

Жаўраночкі

Крыніцы:


Тэксты – Ірына Мазюк©
Выкарыстаны фотаздымкі фатографа Андрэя Лянкевіча© (аўтарскі сайт) – (2009 год, 1 сакавіка, в. Пагост, Жыткавішчына, серыя “Дахрысціянскія традыцыі”.
Будзьма Разам© – Праэкт “Паганства”©