Возера выглядае як рака са сваімі косамі й крутымі берагамі, затонамі й ручаямі – але вада ў возеры не цячэ…

|
Тлумачэнні |
Схема |
Межы |
|
САЛАНЕЦ |
||
| Сення: складаная водна-луговая фармацыя. Старое рэчышча. | Вотмут, Лавы, Пад ігрушкай, Аколіца, Саланецкі лужок. | |
| У мінулым:
Частка дзеючага рэчышча Сож |
Панскі лес, Балонне, Сож | |
|
Дакладнае тлумачэнне і апісанне |
||
| Даўней тут праходзіла рэчышча Сажа – аднак звестак калі тое было не засталося.
Яшчэ да вайны мясціна выкарыстоўвалася як стойла і вадапой свойскіх свінняў і гусей, а таксама мясціна актыўна выкарыстоўвалася пад пашу валоў, коней. Ўрочышча мае выгляд паўкруга і амаль сутыкаецца з дзвюх бакоў з Сажом (з аднаго боку мае выхад да Сожу праз вузенькі ручаёк, з другога боку толькі вясной у паводку). Сёння С. пачаў забалачвацца і мялець, аднак, яшчэ сёння рэчышча добра бачна (высокія берагі, невялікія кося і рогі). Раней (да асушэння Вялікага балота, вады было значна больш) ў Саланец ўпадалі некалькі ручаёў (з Панскага лесу і Балоння) – сёння можна яшчэ іх пабачыць. Ў некаторых мясцінах на самым беразе маюцца крыніцы (у адной з іх быў зроблены маленькі калодзезь, каб ў спякотнае надвор’е набраць, ці папіць вады). Барагі параслі лазой (вербалоз і красналоз) і сухой травой, ў вадзе шмат лапушша і вадзяных гарэхаў. Паступова ўрочышча змяняецца – рака точыць бераг, каб пабегчы па рэчышчы Саланца. |
||
|
Сустрэчы (жывыя і нежывыя істоты, з’явы) |
Паданні |
Байкі і гісторыі |
| Чарапаха, чорны бусел, белая чапля, рак. | У вайну тутака баржа нямецкая плыла з соллю, дык яе нашы патапілі і соль ўся ў ваде патанула… вада яшчэ колькі год была салоная. | |


Leave a comment
Канал каментарыеў для гэтага артыкула