Хто я такі?…
На вашае пытаньне будзе адзін адказ: я спадар сваёй душы! :-)
Я Лесавік, які жыве й ходзіць паміж соснаў і дубоў, ля вольхаў і васін, паўз алешыны й лазу…
Я Крыўскі Бортнік – што зьбірае мёд, мёд спазнаньня й ведаў.

Як Знахар я разам з Прыродай і Навакольлем;
Як Каваль кую сабе шлях-дарогу;
Як Ваяр – змагаюсь ў барацьбе.

Гэтае не так важна, хто я на самой справе – галоўнае гэта тое, што застаецца ад мяне й што я раблю…
Галоўнае гэта вольны й моцны дух

Таму, паважанае Спадарства я прапаную вам пасядзець, ці пастаяць ля Дрэва Сусьвету – каб спазнаць тое, што яшчэ ня ведама.

aasffre