You are currently browsing Крыўскі Бортнік’s articles.

Лялька - займае сярод усіх цацак асобнае мейсца, паколькі яна ўяўляе сабою спосаб пазнаньня жыцьця  й знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сымбаль. У гэтай сваёй ролі яна канцэнтруе час, гісторыю культуры, краіны і народу, што адлюстроўвае йх рух і разьвіцьцё.  Нашая сувязь зь лялькай больш моцна, чымся можам сабе ўявіць. Ня маючы ані рук, ані ног, ані твару,  яна адразу пазнаецца па вопратцы й выгляду. Апранутая ў белую кашульку, спаднічку, падвязаную хвартухом, з чырвонай паскай у тоўстай касе, лялька захоўвае ў сабе народныя ўяўленьні аб жаночай прыгажосьці, гэта люстраны адбітак эстэтыкі й духоўнасьці сялянскага побыту і быцьця-жыцьця.

Read the rest of this entry »

Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.

Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:

  • ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
  • сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
  • разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.

Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі

Read the rest of this entry »

Дуда - беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмэнт, які быў шырока распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі са старажытнасьці да 19 — пач. 20 стст. Сёньня дударская традыцыя адноўлена й рушыцца наперад. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалягічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмэнт.

Read the rest of this entry »

На падставе сучасных дадзеных й намаганьнямі розных людзей склалася наступная мапа распаўсюджваньня калоднага Бортніцтва на Тутэйшая зямі (Беларусі).

Read the rest of this entry »

ВЕРБНІЦА, Вербная, Пальмавая нядзёля, апошняя перад Вялікаднём нядзеля, зь якою было зьвязана асьвячэньне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным i прадукавальным сродкам. У некаторых мясьцінах Гарадзенскай губерні яшчэ ў XIX ст. на вербніцу прывозілі ў цэрквы вярбу цэлымі дрэвамі з карэньнямі й пасьля асьвячэньня ламалі зь яе галіны. Гістарычныя вытокі вербніцы верагодна паходзяць ад паганскіх часоў, кaлi продкамі ўшаноўваўся культ зеляніны, што зьвязвалася з прыходам вясны й распусканьнем першага дрэва. У хрысьціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Icyca Хрыста ў Ерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі.

Read the rest of this entry »

ДУБ – адно з найбольш шанаваных дрэваў беларусаў i іншых індаэўрапейскіх народаў, у беларускай міта-паэтычнай мадэлі сьвету — сімвал вечнага жыцьця. У старажытнай Грэцыі ведалі пра сьвяшчэнны дуб Зеўса ў Дадоне. Вядома значная культавая роля дуба ў старажытнагерманскіх плямёнаў.

Read the rest of this entry »

ВУЖ, паводле народнай класіфікацыі належыць да разраду гадаў, уяўляе сабой мужчынскі пэрсанаж міфалагічных паданьняў. Да пары гаду была гадыня — так называлі гадзюку, напрыклад, у Мядзельскім р-не. Дарэчы, там слова гад ужывалася толькі ў пераносным сэнсе й азначала благога, злога чалавека. У іншых мясьцінах вужом называлі ўcix паўзуноў — i вужоў, i гадзюк.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.