You are currently browsing the category archive for the ‘Кухня’ category.

КухняВясельны каравай – абрадавы хлеб, абавязковы атрыбут беларускага вяселля. Яго выпяканне, упрыгожванне, перанос з аднаго месца правядзення абраду на другое, раздзел паміж родам суправаджаліся пэўнымі, строга рэгламентаванымі рытуальнымі дзеяннямі, прыгаворамі, песнямі. Каравай – сімвал будучага сямейнага шчасця, дабрабыту, па яго форме прадказвалі, якое будзе жыццё ў маладых. Для выпечкі караваю запрашаліся самыя паважаныя, абавязкова замужнія жанчыны, якія маюць дзяцей.

Read the rest of this entry »

КухняБліны - печыва, якое ў народнай традыцыi ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў i звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахавання першы гарачы блін прызначаўся самому памерламу, бліны неслі за труной i пакідалі на магіле. На Масленку бліны клалi на вакно, каб продкі сілкавалiся парай, а на Змітраўскія Дзяды на Маглёўшчыне бліны збipaў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды».

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.