You are currently browsing the category archive for the ‘Матэрыяльная Спадчына’ category.

Хата – жытло чалавека, у народнай аксіялёгіі беларусаў сімвал найвялікшай каштоўнасьці: «Свая хатка як родная матка». Кожнае жытло ў традыцыйнай сьвядомасьці надавала сьвету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага сьвету. У хаце як бы суіснавалі чалавек i Сусьвет, нутраное й вонкавае, таму станавілася магчымым перакадзіроўка паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу й дэталямі хаты «Дом можа быць «разгорнуты» ў Сусьвет i «згорнуты» ў чалавека» (А. К. Байбурын). Сам Сусьвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі небам-стольлю, цэнтрам, які часьцей уяўляўся ў выглядзе Сусьветнага Дрэва, падмуркам (яго каранямі).

Калодеж – у міфапаэтычнай традыцыі адзін зь дзейсных каналаў камунікацыі зь «іншасьветам», цесна звязаны з жаночай сімволікай i стыхіяй (зямной i нябеснай) вільгаці. У чарадзейнай казцы «Падчарыца» гераіня, апусціўшыся ў калодзеж, трапляе на неба, дзе сустракае Бога, які загадвае ей «зімой… падушкі падбіваць, каб сьнег ішоў, а ўлетку… двор месці, каб дождж iшoў». Сувязь калодзежа з нябеснай вільгацьцю выразна прасочваецца ў абрадах выкліканьня дажджу (з гэтай мэтай у калодзежы«сеялі мак, ваду з трох (сямі) калодзежаў разлівалі па палях, што ўяўляла сабой сімвалічны акт апладненьня, ці ўкідвалі ў яго скрадзены ў ганчара гаршчок.

