You are currently browsing the category archive for the ‘Хата’ category.

Хата – жытло чалавека, у народнай аксіялёгіі беларусаў сімвал найвялікшай каштоўнасьці: «Свая хатка як родная матка». Кожнае жытло ў традыцыйнай сьвядомасьці надавала сьвету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага сьвету. У хаце як бы суіснавалі чалавек i Сусьвет, нутраное й вонкавае, таму станавілася магчымым перакадзіроўка паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу й дэталямі хаты «Дом можа быць «разгорнуты» ў Сусьвет i «згорнуты» ў чалавека» (А. К. Байбурын). Сам Сусьвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі небам-стольлю, цэнтрам, які часьцей уяўляўся ў выглядзе Сусьветнага Дрэва, падмуркам (яго каранямі).

