You are currently browsing the category archive for the ‘Рамёствы й промыслы’ category.
Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.
Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі
Read the rest of this entry »Дуда - беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмэнт, які быў шырока распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі са старажытнасьці да 19 — пач. 20 стст. Сёньня дударская традыцыя адноўлена й рушыцца наперад. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалягічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмэнт.
На падставе сучасных дадзеных й намаганьнямі розных людзей склалася наступная мапа распаўсюджваньня калоднага Бортніцтва на Тутэйшая зямі (Беларусі).
Спрадвеку зямля нашай краіны была заселена зьвярамі й народам, лесам і балатамі, рэкамі й вазёрамі.
Так тое таму пацьверджаньне мапа, што была складзена Olaus Magnus.
Да нашага часу дайшло такое рамяство як Ганчарства са сваімі архічнымі прыстасаваньнямі, прыладамі й тэхнікай.
Авалоданьне Ганчарствам – гэта ня проста, бо патрабуе традыцыйнага сьветаўспрыманьня…
Непадалёк ад Пінска, кіламетраў за 25, ёсць некалькі глухіх вёсак, што размясціліся на берагах Прыпяці. Адна з іх — Кудрычы.
Маленькая вёсачка, якая сумесна са сваімі насельнікамі захавала й закансэрвавала прынцыпы й тэхніку “калоднага пчалярства”, ці бортніцтва ў Беларусі, на Палесьсі.
Для распачатку выдзёўбваньня чаўна немагчыма не выкарыстоўваць спецыяльных, ці патрэбных прыладаў.
Каб праца ішла добра – трэба, каб былі добрыя прылады.

