You are currently browsing the category archive for the ‘Выкліканьне Дажджу’ category.

Міталёгія

Калодеж – у міфапаэтычнай традыцыі адзін зь дзейсных каналаў камунікацыі зь «іншасьветам», цесна звязаны з жаночай сімволікай i стыхіяй (зямной i нябеснай) вільгаці. У чарадзейнай казцы «Падчарыца» гераіня, апусціўшыся ў калодзеж, трапляе на неба, дзе сустракае Бога, які загадвае ей «зімой… падушкі падбіваць, каб сьнег ішоў, а ўлетку… двор месці, каб дождж iшoў». Сувязь калодзежа з нябеснай вільгацьцю выразна прасочваецца ў абрадах выкліканьня дажджу (з гэтай мэтай у калодзежы«сеялі мак, ваду з трох (сямі) калодзежаў разлівалі па палях, што ўяўляла сабой сімвалічны акт апладненьня, ці ўкідвалі ў яго скрадзены ў ганчара гаршчок.

Read the rest of this entry »

Міталёгія

РЭШАТА (ciтa) –  адно з найбольш устойлiвых i архаiчных значэньняў рэшата заснавана на яго прыпадабненьні небу, што тлумачыць абрад пралiваньня праз яго вады з мэтай закліканьня дажджу, i Сонцу («Вісіць cітa круглавіта, залатое, павiтое»). Адпаведна вада, пралітая праз рэшата, надзялялася лекавымi й наагул чароўнымi якасьцямi. У магiчнай i мантычнай практыцы рэшата набывае функцыi прапускнiка сакральнай i ўжо таму праўдзiвай інфармацыi. Разам з тым яно не толькі прасейвае, ачышчае змесьцiва, але й затрымлiвае ў сабе нейкую вызначаную субстанцыю.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.