You are currently browsing the category archive for the ‘Ягоры (Юр'я)’ category.
Юр’я (Юрай, Юр’е, Ягор’я) адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старому стылю). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага клендара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Карані гэтага свята зыходзяць у глыбокую дахрысціянскую даўніну і звязаны з ушанаваннем звышнатуральнага персанажу, які апекаваўся свойскай жывёлай, сялянскай нівай, якому падпарадкоўваліся дзікія жывёлы і гады – Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству – Ярылавіца, Ярылкі.
Веснавое Юр’я знаменавала сабой сапраўдны пачатак вясны. Святы Юрай – “Божы ключнік”, бо ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і адмыкае вясну, выпускае расу, благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, жывёл.

