You are currently browsing the category archive for the ‘Шчадрэч’ category.
Маска – істотны элемент рытуальнага пераапрананьня. Найбольш шырока маска выкарыстоўвалася на Беларусі падчас калядак, а таксама ў валачобным абрадзе, што адпавядае агульна-еўрапейскай традыцыі прымеркаваньня рытуальнага пераапрананьня да зімы й вясны. Маска ў беларускай традыцыйнай культуры звычайна выступае як частка рытуальнага строю, вобраза. Найбольш папулярныя маскаваныя калядныя (шчадроўскія) персанажы — каза, мядзведзь, журавель, «кабыла», ліса, «дзед», «цыган», «смерць», «немец»; валачобныя — «дзед», «цыган».

