You are currently browsing the category archive for the ‘Лета’ category.
Жніво – самы адказны перыяд гадавога цыклу земляробчых народаў, які падводзіць вынік іх шматдзённай працы, забяспечвае хлебам на цэлы год. Жніво пачынаецца пасля Пятра (12 ліпеня).
Гаварыла ядраное жыта
У полі стоячы:
Я не магу у полі стаяці,
Каласком махаці.
Толькі магу па полю капамі,
У гумне снапамі.
Купалле, якое святкуюць падчас летняга сонцастаяння (22-24 чэрвеня), з’яўляецца кульмінацыяый гадавога кола, часам найвышэйшага росквіту прыродных сіл. Гэты значны пераходны момант прыроднага кругабегу спрадвеку быў абазначаны ўрачыстымі святкаваннямі байдай што ва ўсіх народаў свету.
Русальным (Граным, Праводным, Духвым, Крывым) тыднем, або Русальніцай называецца наступны тыдзень пасля свята Тройцы (Сёмухі). Ён завяршаў сабой вясновы перыяд, прыпадаў на час маладога вяснова-летняга буяння расліннасці.
Куст – архаічны святочны абрад абыходу сядзіб групай дзяўчат (“водыты куста”, “ходыты у куста”), распаўсюджаны на Пінскім Палессі. Здзяйсняецца на першы ці на другі дзень Тройцы. У гэтым абрадзе выразна праглядаецца культ продкаў і расліннасці, абрадавыя дзеянні заклінаюць рост раслін, іх развіццё, імкнуцца словам і песняй уздзейнічаць на ўрадлівасць зямлі, а таксама на лёс чалавека, яго долю.

