You are currently browsing the tag archive for the ‘Бортнае знамя’ tag.
Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.
Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі
Read the rest of this entry »БОРТНАЕ ЗНАМЯ, бортны знак. Называлася таксама кляйно.
Абазначала прыналежнасць пэўнаму гаспадару. Б. з. высякалі на ствале борцевага дрэва на ўзроўні вачэй.
У аснове кампазіцыі — геаметрычныя фігуры: спалучэнні розных па велічыні і форме трохвугольнікаў, рысак, дужак і інш. Аналагічныя знакі ўжываліся пры межаванні зямлі, лугоў, лесу, азёр, рэчак. Б. з. былі своеасаблівымі сямейнымі гербамі, якімі абазначалі ўласныя рэчы і прылады працы. Старцы, дзесяцкія і інш. выбарныя кіраўнікі сялянскіх грамад у 15—17 ст. выкарыстоўвалі Б.з. замест подпісаў на службовых паперах, копнікі – на пастановах копных судоў. Стараж. Б.з. захаваліся да нашага часу. Адным з іх пазначаны 500-гадовы дуб “Мінтус” каля в. Рашотнікі Рэчыцкага р-на. С. Ф. Цярохін.

