You are currently browsing the tag archive for the ‘Бортнік’ tag.

Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.

Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:

  • ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
  • сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
  • разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.

Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі

Read the rest of this entry »

Непадалёк ад Пінска, кіламетраў за 25, ёсць некалькі глухіх вёсак, што размясціліся на берагах Прыпяці. Адна з іх — Кудрычы.

Маленькая вёсачка, якая сумесна са сваімі насельнікамі захавала й закансэрвавала  прынцыпы й тэхніку “калоднага пчалярства”, ці бортніцтва ў Беларусі, на Палесьсі.

Read the rest of this entry »

БОРТНІКІ, пчаляры, якія займаліся ўтрыманнем і доглядам баровак (лясных пчол) у борцях. Лакальныя назвы барцялазы, вотчыны. Б. рабілі новыя борці і засялялі іх, рыхтавалі прынаду для раёў, чысцілі борці, выбіралі мёд, ахоўвалі пчол ад неспрыяльнага надвор’я (дажджу, вільгаці, марозу), шкоднікаў (мядзведзяў, мурашак). Умельства Б. перадавалася з пакалення ў пакаленне і ў шмат якіх сем’ях борт ніцтва было спадчынным на працягу стагоддзяў. С. Ф. Цярохін.

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.