You are currently browsing the tag archive for the ‘Борць’ tag.
Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.
Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі
Read the rest of this entry »Спрадвеку зямля нашай краіны была заселена зьвярамі й народам, лесам і балатамі, рэкамі й вазёрамі.
Так тое таму пацьверджаньне мапа, што была складзена Olaus Magnus.
Непадалёк ад Пінска, кіламетраў за 25, ёсць некалькі глухіх вёсак, што размясціліся на берагах Прыпяці. Адна з іх — Кудрычы.
Маленькая вёсачка, якая сумесна са сваімі насельнікамі захавала й закансэрвавала прынцыпы й тэхніку “калоднага пчалярства”, ці бортніцтва ў Беларусі, на Палесьсі.
БОРТНІЦТВА, старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол баровак у штучных дуплах — борцях. Развілося з дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (збіральніцтва), а пазней свядома (паляванне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў, знішчаў агнём пчол і забіраў мёд.
Борць – штучнае альбо прыстасаванае натуральнае дупло ў дрэве (хвоі, дубе, часам ў ліпе, асіне), дзе жылі дзікія пчолы.
Лакальныя назвы – бартак, боруць, кляшня.
Борць выдзёўбвалі пад кронай дрэва на вышыні 4-15 метраў ад зямлі.
Зусім не так даўно пабачыў я калодку невялікую на сасне, ля вёскі…
Калодка зусім новенькая, зробленая з дубу, пры дапамозе сучасных інструмантаў:)

