You are currently browsing the tag archive for the ‘Бор’ tag.

Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.

Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:

  • ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
  • сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
  • разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.

Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі

Read the rest of this entry »

ЛЕС - элемент ландшафтавага коду традыцыйнай беларускай мадэлі сьвету, які разам з іншымі элементамі гэтага коду (полем, стэпам, рэкамі, азёрамі, гарамі, камянямі) на свой лад структуруе прастору «гэтага» сьвету, будучы семантычна вельмі адрознымі. Яны, як правіла, маюць памежныя або медыяльныя функцыі, зьдзяйсьняючы як бы склейку або роз­ных частак «гэтага» сьвету, або роз­ных сьветаў паміжсобку.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.