You are currently browsing the tag archive for the ‘Гісторыя’ tag.
Бортнае пчалярства без перабольшання можна назваць адным з самых старых і архаічных промыслаў на Беларусі. З часоў Вялікага княства Літоўскага яно эвалюцыянавала нязначна і дажыло ў асобных мясцінах да ХХІ ст. ў амаль не кранутым выглядзе. Сур’ёзная эвалюцыя напаткала яго толькі аднойчы, блізу ХV ст., калі на змену борцям зробленым у стаячым дрэве прыйшлі бортныя калоды ці вуллі. Пачынаючы з гэтага моманту і ажно да самага ХХ ст. калоды амаль цалкам выцеснілі класічныя борці і непадзельна дамінавалі ў пчалярскай справе Беларусі ажно да Другой Сусветнай вайны.
Колькі разоў на год выбіралі мёд?
Тады, як і цяпер, гэта залежала ад таго які год. Бывае такі, што і дажджы і холад, тады пчолы што набяруць тое і з’ядуць. А як добрае надвор’е, то яны носяць-носяць — можна і два разы выбіраць. Але не пазней за верасень, у жніўні. Каб яшчэ хоць палова месяца засталася, каб пчолы сабе мёду назьбіралі на зіму.

