You are currently browsing the tag archive for the ‘Купалле’ tag.

МіталёгіяВянок – рытуальны прадмет, абрадавае выкарыстанне якога перадусім звязана з магічным асэнсаваннем яго формы (круглы прадмет з адтулінай). Менавіта форма абумовіла апатрапейную моц вянка, калi ён аберагаў ад нячыстай сілы, хваробаў i чарадзейства. Праз вянок працягвалi хворых дзяцей, працэджвалi малако i да т. п. (параўн. абрадавае выкарыстанне хамута).

Read the rest of this entry »

МіталёгіяКарагод – адзін з найдаўнейшых жанраў фальклорна-гульнёвай, абрадавай сфер традыцыйнай культуры. Яму ўласцівы сінкрэтычны характар — спалучэнне харэаграфіі, спеваў, паэтычных тэкстаў, драматычна-гульнёвага дзеяння. Карагод — дастаткова самастойная частка абрадаў, у асноўным веснавых i летніх, на яго падставе існуюць карагодныя гульні, танцы. Першапачаткова ў карагодным дзеяннi дамінавалі спевы, з часам развіўся драматычны, сюжэтны, дыялагічны пачатак, які садзейнічаў жанраваму адасабленню карагода.

Read the rest of this entry »

Купалле, якое святкуюць падчас летняга сонцастаяння (22-24 чэрвеня), з’яўляецца кульмінацыяый гадавога кола, часам найвышэйшага росквіту прыродных сіл. Гэты значны пераходны момант прыроднага кругабегу спрадвеку быў абазначаны ўрачыстымі святкаваннямі байдай што ва ўсіх народаў свету.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.