You are currently browsing the tag archive for the ‘Куста’ tag.

МіталёгіяВянок – рытуальны прадмет, абрадавае выкарыстанне якога перадусім звязана з магічным асэнсаваннем яго формы (круглы прадмет з адтулінай). Менавіта форма абумовіла апатрапейную моц вянка, калi ён аберагаў ад нячыстай сілы, хваробаў i чарадзейства. Праз вянок працягвалi хворых дзяцей, працэджвалi малако i да т. п. (параўн. абрадавае выкарыстанне хамута).

Read the rest of this entry »

Куст – архаічны святочны абрад абыходу сядзіб групай дзяўчат (“водыты куста”, “ходыты у куста”), распаўсюджаны на Пінскім Палессі. Здзяйсняецца на першы ці на другі дзень Тройцы. У гэтым абрадзе выразна праглядаецца культ продкаў і расліннасці, абрадавыя дзеянні заклінаюць рост раслін, іх развіццё, імкнуцца словам і песняй уздзейнічаць на ўрадлівасць зямлі, а таксама на лёс чалавека, яго долю.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.