You are currently browsing the tag archive for the ‘Мапа’ tag.
Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.
Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі
Read the rest of this entry »На падставе сучасных дадзеных й намаганьнямі розных людзей склалася наступная мапа распаўсюджваньня калоднага Бортніцтва на Тутэйшая зямі (Беларусі).
Спрадвеку зямля нашай краіны была заселена зьвярамі й народам, лесам і балатамі, рэкамі й вазёрамі.
Так тое таму пацьверджаньне мапа, што была складзена Olaus Magnus.

