You are currently browsing the tag archive for the ‘Пчолы’ tag.
Бортніцтва - старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.
Вытрымка зь Беларускай Вікіпэдыі
Read the rest of this entry »Борць – штучнае альбо прыстасаванае натуральнае дупло ў дрэве (хвоі, дубе, часам ў ліпе, асіне), дзе жылі дзікія пчолы.
Лакальныя назвы – бартак, боруць, кляшня.
Борць выдзёўбвалі пад кронай дрэва на вышыні 4-15 метраў ад зямлі.

