You are currently browsing the tag archive for the ‘Русалкі’ tag.

Міталёгія

Пакланеньне вазёрам звязанае з культам урадлівасьці. Сьведчаньнем прыналежнасьці возера да паклоннага сталі найменьні Сьвятое возера (Сьвяціца, Сьвяцец, Святазер’е ды йнш.). На берагах некаторых такіх вазёраў зафіксаваны сьляды паганскіх капішчаў. Часам гэта быў камень, дуб, высокі ўзгорак. Да культавых можна далучыць таксама вазёры з паганскімі назовамі Валовае, Бабіна, Лысае, Чортава, Чортава Вока, Ігрышча, Янава, Дзевіна, а таксама Царкавішча, Крэсцішча, Белае, Чорнае, Сіняе, Краснае.

Read the rest of this entry »

Міталёгія

Мост (кладка) – у міфапаэтычнай традыцыі (сімвал сувязі паміж рознымі пунктамі сакральнай прасторы. У міфах мост будуецца на вачах вандроўніка ў самы актуальны момант i на самым небяспечным месцы. Па масту душы памерлых трапляюць у Вырай. Мост згадваецца ў калядных i валачобных песьнях. У казках фігуруе залаты мост з дрэвамi й птушкамі. Распаўсюджаны варажба каля маста (пад мастом).

Read the rest of this entry »

МіталёгіяКарагод – адзін з найдаўнейшых жанраў фальклорна-гульнёвай, абрадавай сфер традыцыйнай культуры. Яму ўласцівы сінкрэтычны характар — спалучэнне харэаграфіі, спеваў, паэтычных тэкстаў, драматычна-гульнёвага дзеяння. Карагод — дастаткова самастойная частка абрадаў, у асноўным веснавых i летніх, на яго падставе існуюць карагодныя гульні, танцы. Першапачаткова ў карагодным дзеяннi дамінавалі спевы, з часам развіўся драматычны, сюжэтны, дыялагічны пачатак, які садзейнічаў жанраваму адасабленню карагода.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.