You are currently browsing the tag archive for the ‘Этнаграфія’ tag.
Касавіца − працес здабывання сена для худобы. Пачынаецца ў асноўным пасля спаду вады (ўзроўню) ў рэчках і высвабажджэнне лугоў ад лішкі вільгаці. Вось і ўсё і пачынаецца.
Зімой быў на сваёй Малой Бацькаўшчыне….
З апошній распытаў сваіх родзічаў, і так мовіць старажылаў вёскі – даведаўся, што былі “пчаляры”, але такую з’яву і назоў як бортніцтва, борць і іншае падобнае не сустракалася і старыя людзі не памятаюць…
Мне адразу стала шкада – бо ўсе перадўмовы для развіцця Бортніцтва ў нашых мясцінах зашмат:)
і дарэчы знойдзенная Борць, якая яшчэ не згніла і досыць моцна вісіць на дубе – гаворыць аб існаванні не так даўно людзей, якія займаліся гэткай справай.
Але ізноў паспрабаваў я распачаць са старымі людзьмі размову аб пчолах… і не шкадую – гэта было карысна.
Не было такога слова борць – а былі такія “лубкі” і “калоды” – па апісаннях яны нагадвалі борці (калоды) і ўсе згаданыя пчаляры менавіта і разводзілі пчолаў па лясах.
“так тое раньша паўз Балонне на дубах столькі іх было тых калодаў і лубкоў, шо не было свабоднага дуба, ці бярозы, де б яны не ставіліся…”, “лубкі – етае невялікія калоды, выцесаныя ўнутры – ў іх лавілі пчолаў, ці раі. туды ўкладалі прыманку, пахучай травы і місачку з вадічкай стаўлялі з атварам. Потым ўжо пераносілі тых пчолаў ў калоды…”; “ў кожнай сям’і было па 2-3 калодіны – ўсе стаўлялі іх па краях лесу, каля палёў і лугоў. У самім лесе не стаўлялі, бо для пчолаў трэ бо цвіценне і травы…”; “пачыналі з самага лета – калі скалля вылятае на разведку. Скалля – етае пчолы-разведчыкі, яны знаходяць месца і завуць ўвесь рой…”
“Тыя калоды яшчэ гадоў 20-25 таму стаялі на дубах…, пагнілі, ды й ўсё…, цяперака мо де засталіся…”
Такія сведкі я сабраў з апошняга – аднак, гэткую інфармацыю мне расказалі бабулі, якія не займаліся пчалярствам, а толькі бачылі (назіралі з боку за гэтай справай).
Буду шукаць мясцовага пчаляра…:)
Я вельмі дакладна, абыйшоў амаль кожнае дрэва, але так і не знайшоў слядоў бортніцтва, але застаецца яшчэ зрабіць шмат… Ёсьць яшчэ верагоднасць знайсці дзікіх пчолаў і іхняе дупло, а можа і старую выдзеўбаную борць…
буду шукаць…

