You are currently browsing the tag archive for the ‘Юр’я’ tag.

МіталёгіяКарагод – адзін з найдаўнейшых жанраў фальклорна-гульнёвай, абрадавай сфер традыцыйнай культуры. Яму ўласцівы сінкрэтычны характар — спалучэнне харэаграфіі, спеваў, паэтычных тэкстаў, драматычна-гульнёвага дзеяння. Карагод — дастаткова самастойная частка абрадаў, у асноўным веснавых i летніх, на яго падставе існуюць карагодныя гульні, танцы. Першапачаткова ў карагодным дзеяннi дамінавалі спевы, з часам развіўся драматычны, сюжэтны, дыялагічны пачатак, які садзейнічаў жанраваму адасабленню карагода.

Read the rest of this entry »

МіталёгіяРаса – атмасферная з’ява, у народных паданнях i вераваннях сакралізаваная i апаэтызаваная як «раса — божая кра­са», паводле народных уяўленняў, увасабленне зямнога спору (здароўя, урадлівасці, прадуктыўнасці), аб’ект ушанавання i прадмет магічных практык. Яе з’яўленне прыпісвалася дзеянням вышэйшых сіл (параўн. у загад­ках: «ішла панна (зара) ўначы, згубіла ключы» з адгадкай «раса»). У беларускім фальклоры раса можа фігураваць як «слеза зямлі-маткі», каторая плача, просячы Бога багатага ўраджаю, як «сок зямлі, які сілкуе расліны, як «пот» зямлі, што выступае ад яе вялікай працы, цi проста як дар Бога, які зямля, калі няма дажджоў, наталяе смагу. Беларусы лічылі расу «божай вільгаццю», што абмывае i ачышчае зямлю. Сяляне стараліся ўмывацца расой, праціраць ёю вочы, абмываць хворыя месцы. Найтрывалыя эпітэты расы у фальклоры — «залатая», «срэбная», «юр’ева», «малочная», «зямчужная», «мядзвяная», «божая».

Read the rest of this entry »

Юр’я (Юрай, Юр’е, Ягор’я) адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старому стылю). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага клендара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Карані гэтага свята зыходзяць у глыбокую дахрысціянскую даўніну і звязаны з ушанаваннем звышнатуральнага персанажу, які апекаваўся свойскай жывёлай, сялянскай нівай, якому падпарадкоўваліся дзікія жывёлы і гады – Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству – Ярылавіца, Ярылкі.

Read the rest of this entry »

Веснавое Юр’я знаменавала сабой сапраўдны пачатак вясны. Святы Юрай – “Божы ключнік”, бо ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і адмыкае вясну, выпускае расу, благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, жывёл.

Read the rest of this entry »

Удзельнікі

Ацанённыя

Што праглядалася

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.